be
epub

Падстрэлены

Федарэнка Андрэй
Апавяданне

Перад самай ціхай гадзінаю поўная, павольная ў рухах медсястра хірургічнага аддзялення, якая хадзіла па калідоры і заглядала ў палаты, правярала, ці ўсе хворыя на месцах, у адной палаце ўбачыла наведнікаў. Гэта былі маладыя людзі — хлопец з дзяўчынаю; на выгляд так гадоў па дваццаць пяць ці мо нават маладзей. Дзяўчына сядзела на табурэтцы, а хлопец стаяў, паклаўшы далоні на спінку ложка. На іх паверх свае вопраткі былі накінуты халаты. На ложку сядзеў пануры стары чалавек у сіняй піжаме, якая разыходзілася на грудзях і якую ён абцягваў за рагі леваю рукою; правая была ў гіпсе — свежым, беленькім, з-пад якога тырчалі, бы чужыя, жоўтыя пальцы з чорнымі дужкамі пазногцяў. Стары гэты без аніякіх рухаў глядзеў у акно, хоць нічога, акрамя хіба кавалка цаглянае сцяны суседняга корпуса ды шэрага зімовага неба, не мог там бачыць і, здавалася, аніяк не быў рады дзяўчыне з хлопцам. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Федарэнка Андрэй
  • Дата выхаду: 1990
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1990 by Андрэй Федарэнка, © 2020 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Андрэй Федарэнка, Гісторыя хваробы: Ановесць, апавяданні — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990, Першая кніга празаіка.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org