Абвешчаны пераможцы другога сезону конкурсу рукапісаў «Шуфлядка»!
2024-07-10 17:44
Абвешчаны пераможцы другога сезону конкурсу рукапісаў “Шуфлядка”, які праводзіцца камандай фестываля інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. На разгляд прымаліся рукапісы ў трох катэгорыях: “Дзіцячая і падлеткавая кніга”, “Нон-фікш і дакументальная проза” і “Масавыя жанры”.
Лаўрэаткамі і лаўрэатам сёлета сталі:
Ганна Кручкова “Хто ты, дрон?” (намінацыя «Дзіцячая і падлеткавая кніга»)
Аляксей Правалоцкі “Цягнік да Познані” (намінацыя «Нон-фікшн і дакументальная проза»)
Аліна Б. Карповіч (псеўданім Клёк Штучны)“Забойства ў Менску” (намінацыя «Масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, дэтэктыў, прыгоды)»)
Прызам для пераможцаў стане падтрымка выдання папяровай кнігі.
Неўзабаве будзе абвешчаны тэндар для выдавецтваў на выданне кніг лаўрэатаў.