- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паэтаграфічны раман – гэта кніга пра Паэта, пра канкрэтнага, не выдуманага, не ўяўнага. Кніга пра Ўладзіміра Няклаева. Тут шмат прыватнага, асабістага. Шмат такога, чаго ня ўбачыш пры першай, другой, а нават пры сотай сустрэчы з гэтым чалавекам. Тут разважанні і высновы. Тут шацунак і сяброўскія жарты. “Някляеў — не проста прозвішча, а знак, сімвал, калі хочаце, стыль паводзін. Ягоная паэзія — заўсёднае паляванне на спакой, а сам ён, між тым, дастаткова ўраўнаважаны. Я назіраў за ім шмат у якіх сітуацыях, часам зусім нязручных, і заўсёды здзіўляўся ягонай цярплівасці. Яна, гэтая цярплівасць, перш за ўсё ад разумення: марнасць — вызначальны сэнс жыцця”. – так ва ўступе да кнігі піша Леанід Дранько-Майсюк. Чытаючы кнігу пераконваешся, што насамрэч, Някляеў – гэта фігура першай велічыні, прыклад для наследвання, узор паводзінаў і захаванняў. Кніга чытаецца лёгка, а дзякуючы ёй нашмат паўней разумееш постаць паэта, яго характар, а тым самым і яго творчасць.(Н.Г.)