be
epub

Палеская Мадонна

Шамякін Іван
Аповесць

Надзею разбудзіў першы певень. Ён галасіста кукарэкаў ці не на плоце, што адгароджваў ix двор ад суседскага. Не адразу адляцелі ўявы таго, што яна бачыла ў сне. А бачыла яна харч — гapy харчу: мяса, сала, смятану, цыбулю, капусту... Пакутлівы сон. Здавалася б: што страшнае ў тым, што сніш такое багацце? А страшнае тое, што ў доме пуста i галава забіта аднымі думкамі: чым накарміць дзяцей? Таму i сніць штоноч зыркае полымя ў печы i мноства чыгункоў i гаршчкоў, якія ліжа полымя. I гарa прадуктаў на стале. Крык пеўня i світанак, што заліваў праз вокны ix бедную хату, вярнулі Надзею да горкай рэальнасці. Прабуджэнне заўсёды прыносіла страх, пасля такога сну ён быў асабліва вострым. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Шамякін Іван
Выдаўцы і выдавецтвы: Юнацтва
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1998
  • Выдавец: Юнацтва
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1998 by Іван Шамякін
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Іван Шамякін, Палеская Мадонна: Аповесці — Мінск: Юнацтва, 1998. У кнігу Народнага пісьменніка Рэспублікі Беларусь Івана Шамякіна ўвайшлі аповесці «Палеская мадонна», «Выкармак», «Крывінка» i інш. Яго героі — нашы сучаснікі. Яны жывуць i дзейнічаюць у наш час, трапляюць у розныя складаныя жыццёвыя сітуацыі, з якіх не так проста знайсці выйсце. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org