Палітолаг: Кампанія «Шлюз», заведзена кіраўніцтвам Беларусі ўжо раз спрацавала для рэжыму Лукашэнкі і цяпер спрацоўвае зноў
2021-08-25 22:23
Яе сутнасць – выкарыстанне мігрантаў дзеля помсты Захаду за санкцыі супраць Беларусі.
Гарачай тэмай апошніх дзён з'яўляюцца мігранты, якіх беларускія сілавікі завозяць да польскай мяжы.
«Кампанія «Шлюз», заведзена кіраўніцтвам Беларусі ўжо раз спрацавала для рэжыму Лукашэнкі і цяпер спрацоўвае зноў. Яе сутнасць – выкарыстанне мігрантаў дзеля помсты Захаду за санкцыі супраць Беларусі», – кажа палітолаг Павал Усаў.
- Так званая схема «Шлюз» была распрацаваная яшчэ ў 2011-12 гг. у адказ на санкцыі, якія былі ўведзены супраць Беларусі ў 2010 г. Непасрэдна з выпрацоўкай схемы транзіту нелегальных мігрантаў займаўся сённяшні кіраўнік КДБ Іван Церцель. У той час ён курыраваў спецадзінкі памежнай службы АСАМ (гэта спецназ памежных войскаў). Расследаванне BYPOL даказвае, што Церцель меў непасрэднае дачыненне і кантакты з расійскай службай ФСБ, якая дапамагала ў рэалізацыі транзіту нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Расіі на тэрыторыю Расіі. Беларускі бок павялічваў рызыкі нелегальнай міграцыі, каб такім чынам змусіць Еўропу да пэўных саступак, а таксама да фінансавання дзейнасць памежных службаў Беларусі. У пэўным сэнсе гэта мела эфект і фінансавы і для інфраструктуры. У выніку пасля крызісу 2020 году і санкцыя схема «Шлюз» мае працяг.
Павал Усаў пракаментаваў таксама вынік расследавання фонду BYPOL наконт таго, што Віктар Шэйман, які доўгі час узначальваў Кіраванне справамі прэзідэнта, стварае прыватную ваенную кампанію – новы эскадрон смерці дыктатара.
Таксама заяву беларускага пасла ў Таджыкістане Алега Іванова што:
«Заходняя прапаганда доўгія гады малявала талібаў толькі чорнай фарбай. Гэта проста дэманізацыя руху». Адзначым, што «Талібан» прызнаны тэрарыстычным і экстрэмісцкім у дзяржавах-членах АДКБ, куды ўваходзіць і Беларусь.
І яшчэ адзін факт:
Kіраўніцтва справамі прэзідэнта гатова выдаткаваць амаль мільён рублёў на тры нямецкія аўто. На сайце дзяржзакупак з’явіўся тэндар Кіраўніцтва справамі прэзідэнта на пакупку трох аўтамабіляў Audi A8. Агульны кошт – 900 тысяч рублёў, гэта каля 360 тысяч долараў.
яс