Памерла ўдзельніца беларускага пасляваеннага Супраціўлення Леакадзія Шышэя
2023-01-18 19:17
У Вільні памерла ўдзельніца беларускага пасляваеннага Супраціўлення Леакадзія Шышэя (Кавальчук). Ёй было 94 гады.У 1946 годзе Шышэя ўдзельнічала ў заснаванні ў Слоніме беларускай падпольнай маладзёжнай арганізацыі
"Чайка" (кіраўнік — Васіль Супрун). У 1947-м яе ўдзельнікаў арыштавалі савецкія карныя органы.
Леакадзія Шышэя прайшла праз сталінскі ГУЛАГ (была ў зняволенні разам з
Ларысай Геніюш), яе вызвалілі ў 1954 годзе. Жыла ў Вільні. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ўзнагародзіла яе медалём
"100 гадоў БНР".