Памежны крызіс моцна ўдарыў па Беларускім музею ў Гайнаўцы
2022-04-20 20:41
У звычайных умовах Беларускі музей у Гайнаўцы наведвалі сотні, а нават тысяч турыстаў з розных куткоў Польшчы.
Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы прапануе турыстам наведванне некалькіх залаў з пастаяннай этнаграфічнай экспазіцыяй. Таксама ў музеі ладзяцца часовыя выставы фатаграфіі, жывапісу ці скульптуры, свае працы паказваюць пераважна мясцовыя – падляскія – мастакі.
У звычайных умовах Беларускі музей у Гайнаўцы наведвалі сотні, а нават тысяч турыстаў з розных куткоў Польшчы. Усё, аднак, кардынальна, памянялася падчас пандэміі і выкліканых ёю санітарных абмежаванняў. Пазней, калі пандэмія пайшла на спад, пачаўся міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы.
У Гайнаўку, якая знаходзіцца, каля зоны надзвычайнага становішча, плынь турыстаў амаль спынілася. Як кажа дырэктар Музею беларускай культуры ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк, большасць турыстаў прыязджала сюды, едучы менавіта ў Белавежу, якая знаходзіцца ў зоне надзвычайнага становішча і куды ўезд забаронены. Гутарку з Тамашам Ціханюком запісаў Яраслаў Іванюк.
эж