- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Кніга — гісторыка-дакументальная хроніка, у якой на падставе архіўных даных, замалёвак, артыкулаў, успамінаў непасрэдных удзельнікаў падзей расказваецца пра багатую гісторыю Полацка, яе знакамітых людзей, герояў ратнай і працоўнай славы. Значная частка хронікі прысвечана старажытнай гісторыі Полацка. Асаблівая ўвага ўдзелена падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Прыводзяцца спісы воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі і пахаваны ў Полацку, воінаў-землякоў, партызан, падпольшчыкаў, мірных жыхароў, якія аддалі жыццё ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ці сталі ахвярамі фашысцкага тэрору. Змешчаны таксама спіс жыхароў Полацка, якія былі беспадстаўна рэпрэсіраваны і рэабілітаваны. Кніга багата ілюстравана. Для масавага чытача.