Памяці Міхала Анемпадыстава: яго словы і колеры працягваюць жыць
2025-03-16 22:18
16 сакавіка 1964 года ў Менску нарадзіўся Міхал Анемпадыстаў — дызайнер, фатограф, графік, паэт і публіцыст, які стаў адным з галоўных стваральнікаў сучаснай беларускай культуры.
На жаль, у студзені 2018 года Міхала не стала. Аднак ягоны ўнёсак у нацыянальнае мастацтва складана пераацаніць, пра што разважае бард і пісьменнік
Зміцер Бартосік:
– Для чаго варта памятаць Міхала Анемпадыстава? Мне здаецца, што Міхал Анемпадыстаў з тых фігур, якіх памятаць будуць. Нават калі нікога не застанецца на Зямлі пасля атамнага выбуху, яго ўсё роўна будуць памятаць. Песня з «Народнага альбома» «Простыя словы простыя рэчы» настолькі гарманічная, настолькі геніяльная, што бярэш адну кніжку — і ба, да гэта ж Анемпадыстаў зрабіў, ці ўбачыш нейкую старую афішу, і гэта Анемпадыстаў. Ён і пасля смерці працягвае здзіўляць.
У 2006 годзе Міхала Анемпадыстава прызналі «Чалавекам года» па версіі музычнага партала «Тузін Гітоў». Але не менш важны след у гісторыі ён пакінуў сваёй даследніцкай працай — кнігай «Колер Беларусі», дзе спрабаваў асэнсаваць, як беларусы ўспрымаюць колеры і што яны значаць у беларускай культуры.
Цалкам матэрыял - у далучаным гукавым файле!
Беларускае Радыё Рацыя