Памёр беларускі драматург Аляксей Дудараў
2023-02-28 11:51
27 лютага ў Мінску памёр беларускі драматург, сцэнарыст Аляксей Дудараў. Заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі было 72 гады.
Дудараў — ураджэнец Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Быў кіраўніком Беларускага саюза тэатральных дзеячоў, галоўным рэдактарам часопіса "Мастацтва".
Ён аўтар некалькіх кніг прозы. Дудараў — аўтар сцэнара да папулярнага мастацкага фільма
"Белыя росы" (Беларусьфільм, 1983).