- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Імя Анатоля Сыса сёння на вуснах юнага і сталага чытача. Паэзія маладога ўзростам утрапёнага рыцара роднага слова, роднай культуры і гісторыі сталая на думку, на майстэрства. Кніга паэзіі Анатоля Сыса «Пан Лес» — сведчанне жывучасці, неабходнасці і яшчэ нявычарпаных магчымасцей беларускага слова, чые карані ў нястрачанай мінуўшчыне, а крона зелянее, не засыхаючы, у сённяшнім дні, каб шумець наступнасці.