- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алесь (Аляксандр Феадосавіч) ПАПЛАЎСКІ (нар.1958г. у в. Мазуры Кобрынскага р-на) — паэт і празаік.
Скончыў Полацкі лесатэхнікум і Беларускі тэхналагічны інстытут. Працаваў ў лясгасах Гродзеншчыны і Брэстчыны. Жыве і працуе ў Берасці. Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.
Аўтар двух паэтычных зборнікаў: «Спынены лістапад» (1997) і «Незваротнасць» (2001), а таксама кніжкі прозы «Тэрыторыя скразнякоў» (2000). Паэтычныя і празаічныя творы змяшчалі часопісы «Першацвет», «Маладосць», «Тэрмапілы».
У кнігу ўвайшлі тры аповесці. «Размовы са стодзівамі» — гэта псіхалагічная прытча. Чытачу давядзецца вырашыць, каму суперажываць. Трагічныя лёсы людзей дзіўным чынам пераплятаюцца. У аповесці «Lapido» Павал, ахвяра рэпрэсіўнай дзяржаўнай сістэмы, вымушаны ратавацца ў краіне, дзе ў далёкія савецкія гады... Болей »
Я ўсё яшчэ шукаю сябе. Пражываю звыклае, будзённае «сёння», з недаверам узіраюся ў безвыходную прывіднасць невядомага мне «заўтра». Верагодна, людзям, такім як я, наканавана лёсам шукаць сябе пажыццёва. Малюнкі быцця змяняюцца. Відзежы ілюзорнага свету, намаляваныя ўяўленнямі, з зайзроснай абыякавасцю... Болей »
«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
Сустрэча з Данутай Бічэль адбылася найперш завочна — праз яе паэзію. Удзячліва помняцца і непасрэдныя сустрэчы… Слова Паэткі — гэта падтрымка ў хадзе кожнага чалавека да спазнання сябе, свайго роду, Беларусі. Добра з паэткай гаварыць, бо найчасцей нічога не трэба пытацца, яна сама распавядае, і гэта... Болей »
"Освобождён от занимаемой должности в связи с окончанием срока действия трудового договора" – такі запіс 31.12.1997 года быў зроблены ў маёй "Працоўнай кніжцы" інспектарам па кадрах на падставе Загада Дзяржаўнага камітэта па друку Рэспублікі Беларусь. Так завяршылася мая шматгадовая праца. На ноце казённай... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »
Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова». Абламейка Сяргей, Палац з акном у восень Аўчыннікава Ганна, Кропля бурштыну. Вершы Ахроменка Уладзіслаў, Як артысты “Харошак” танчылі для сына белагвардзейскага палкоўніка. З нізкі “Тэрпсіхора. Муза танцаў” Басалай Валянціна, Блакітны... Болей »
Цягнік “Сочы – Мінск” прыйшоў у Адлер апоўначы. Тыя, хто чакаў яго тут, каго прывезлі сюды з Піцунды, з санаторыя, вельмі зарана, амаль адразу ж пасля вячэры, стаміліся сноўдацца па вакзале, не ведаючы, чым заняцца, каб забавіць час: пра курортнае жыццё ім гаварыць не хацелася, бо яно ўжо мінулася, засталося... Болей »
Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна... Болей »