be
Пасеклі Край наш

Пасеклі Край наш

Дудар Алесь

Музыка Дзяніс Шматко чытае ўрывак з верша рэпрэсаванага паэта Алеся Дудара «Пасеклі Край наш». Алесь Дудар (сапр. Алесь Дайлідовіч) (1904-1937) — паэт, перакладчык, крытык. Адзін з арганізатараў «Маладняка», найбуйнейшага літаратурнага аб’яднання 1920-х гадоў. Сябра літаб’яднання «Полымя». У 1929-м за антысавецкі верш «Пасеклі край наш папалам» быў прыгавораны да 3 гадоў высылкі, якія адбываў у Смаленску. Пасля заканчэння тэрміну вярнуўся ў Мінск, уступіў у Саюз пісьменнікаў БССР, у асноўным займаўся перакладамі з Пушкіна, Шылера, Бамаршэ і інш. Арыштаваны ў 1936 годзе і па фальшывых абвінавачаннях асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Мінску 28 кастрычніка 1937 года.


Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Будзьма Беларусамі!
Выдавецкая сэрыя: Словы мацней
  • Дата выхаду: 2021-03-29
  • Выдавец: Будзьма Беларусамі!
  • Памеры: 00:01:50
  • Катэгорыя: Відэа
  • Copyright: © 2021 by Будзьма Беларусамі!
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Чытае Дзяніс Шматко
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org