- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гісторыі кожнага народа, кожнай нацыі ёсць часы незвычайнага, пасіянарнага ўздыму, якаснага скачка свайго эвалюцыйнага шляху. Менавіта ў гэтыя перыяды з’яўляюцца людзі — пасіянарыі, якія становяцца правадырамі свайго народа, мысліцелямі і ідэолагамі. Беларусы перажылі тысячагадовую гісторыю свайго станаўлення ад этнасу да нацыі і таксама маюць такіх маякоў, эліту народа. У прапанаванай кнізе, напісанай у жанры мастацкай дакументалістыкі, чытач пазнаёміцца з жыццёвымі шляхамі і творчасцю выдатных беларускіх дзеячоў, пісьменнікаў — пасіянарыяў апошняй чвэрці ХХ ст. — пачатку ХХІ ст., — перыяду станаўлення беларускай нацыі і фармавання сучаснай беларускай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь.