be
pdf

Паслядоўніца

Лапацін Генадзь
Варвара Грэцкая – выбітны носьбіт беларускай народнай традыцыі

У аснове кнігі «Паслядоўніца» шматгадовыя размовы вядомага фалькларыста і этнографа Генадзя Лапаціна з былой жыхаркай п. Амяльное Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Варварай Аляксандраўнай Грэцкай. Варвара Аляксандраўна сапраўды выглядае як Паслядоўніца, што годна і асэнсавана працягвае традыцыю – тое лепшае, што засвоіла ад сваіх продкаў: бацькі, маці, дзеда і бабулі Алены, якіх яна ўспамінае са шчырай падзякай, аддаючы належнае ўсяму добраму, што яны зрабілі для яе і іншых сваіх дзяцей. Менавіта такое стаўленне да традыцыі дало ёй магчымасць адбыцца як асобе. У выданні захаваны ўласна дыялектныя асаблівасці маўлення Варвары Грэцкай. У сваёй кнізе аўтар вызначае традыцыю, паводле дыялектнага, як амяленскую (афіцыйна – амяльнянскую). Прыназначана для фалькларыстаў, этнографаў, культуролагаў, дыялектолагаў, таксама можа быць запатрабаванай у любой беларускай сям’і.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Лапацін Генадзь
Выдаўцы і выдавецтвы: Барк
  • Месца выхаду: Гомель
  • Дата выхаду: 2023
  • Выдавец: Барк
  • Памеры: 128 с.
  • ISBN: 978-985-7213-86-3
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Гісторыя, Біяграфіі
  • Copyright © 2023 by Генадзь Лапацін, ТДА «Барк» - афармленне
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: Валодзіна Т.В., доктар філалагічных навук, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» НАН Беларусі. Коваль У.І., доктар філалагічных навук, прфесар кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства УА «ГДУ імя Ф. Скарыны». Мізін К.І. доктор філологічних наук, професор, завідувач кафедри іноземної філології, перекладу та методики навчання Університету Григорія Сковороди в Переяславі.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org