- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На першым заходзе атака сарвалася. Ахапіўшы падковай вышыню, рота спрабавала ўварвацца ў траншэю на самай вяршыні, але не дайшла нават да палавіны схілу. Шквальны агонь нямецкіх кулямётаў паклаў аўтаматчыкаў на голым, умерзлым ад ранішняга марозца, палетку, і так нейкі час паляжаўшы на ветры, яны перабежкамі вярнуліся туды, адкуль пачыналі. Гэта быў глыбокі, голы, без кустоўя, роў з рэдкімі плямамі яшчэ не расталага снегу і замерзлым ручаём пасярэдзіне; ён хаваў ад агню, ад неаслабнага напору сцюдзёнага сакавіцкага ветру і даваў магчымасць вырашыць, што рабіць далей. (фрагмент)