Павал Сакурэц: уся наша нацыянальная ідэя ў адным слове — мова!
2024-05-02 20:00
У эфіры Еўрарадыё — заснавальнік non-profit арганізацыі BelarusianAmericans.Org (Мінеапаліс, ЗША), бізнесовец і заснавальнік кампаніі Real Estate Liquidators, сябра Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Павал Сакурэц.
Спрадвеку ў беларускага народа на яго шляху да незалежнасці і стварэння сваёй нацыянальнай дзяржавы было шмат ворагаў. Гэтыя ворагі ў нас ёсць і сёння. І гэта не толькі ідэалогія так званага “рускага свету”, не толькі рэжым Лукашэнкі і ён сам як ненавіснік усяго нацыянальнага і нашай беларускасці, але і… самі беларусы, якія не шануюць беларускай мовы, культуры і гісторыі, перакананы Павал Сакурэц.
Пра тое, якое значэнне для беларусаў сёння маюць беларуская мова і культура, як нам захаваць сваю нацыянальную адметнасць за мяжой і пры чым тут салідарнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Сакурцом.