- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цяпер, пэўна, няма такой краіны ў свеце, дзе б не жылі і не працавалі беларусы. Эмігранты часцей за ўсё свядома робяць выбар на карысць той ці іншай краіны. У Беларусі ў пэўны перыяд гісторыі найбольш таленавітыя проста вымушаны былі ўцякаць за межы Бацькаўшыны. З’зджалі, ратуючы сябе, сваё жыццё, жыццё сваіх родных і блізкіх. Многія з іх, жывучы ў эміграцыі, дасягнулі значных посьпехаў і папулярнасці. "Паваенная эміграцыя: скрыжаванні лёсаў" - назва твору Аляксандра Адзінца, які прысвечаны беларускай дыяспары. Кніга ўяўляе сабой успаміны дзеячоў беларускай эміграцыі з усяго свету. Суразмоўцамі аўтара выступілі Надзея Касмовіч, Барыс Кіт, Міхась Лужынскі, Ганна Мерляк (жонка Кастуся Мерляка), Барыс Рагуля, Вітаўт і Вера Рамукі, святар Беларускай народнай царквы, чальцы якой бралі ўдзел у леташнім паходзе на Акрэсціна, Эмігідзіюш Рыжы, старшыня Рады БНР (1982—1997) Язэп Сажыч, Юры Туронак, Анатоль і Іван Хрэноўскія, Антон Шукелойць. У біяграфічных аповедах знайшлі адлюстраванне падзеі Другой сусветнай вайны, праблемы станаўлення жыцця ў далечыні ад дома, а таксама сучаснасць. Як правіла, дадзеныя аспекты марна шукаць на старонках газет. Кніга паказала не толькі знешняе – складанасці, матэрыяльны бок справы, але і ўнутранае – духоўны стан дыяспары. Многія дагэтуль не забыліся, штодзённа карыстаюць беларускую мову, імкнуцца зрабіць для Беларусі нешта карыснае. (Н. Г.)