Павел Станкевіч: мы розныя, але роўныя, дзяржава — гэта не нацыя, такая мая ідэя
2024-06-27 17:11
У эфіры Еўрарадыё — заснавальнік фестывалю абуджаных “TUTAKA”, старшыня фонду “TUTAKA” Павел Станкевіч.
Беларусы могуць нават не ўсведамляць сваёй беларускасці ці нават свядома ад яе адмовіцца, але яны заўсёды будуць заставацца “тутэйшымі”. І, магчыма, менавіта гэтая “тутэйшасць” выратавала беларусаў як нацыю. Бо хаваючыся ў сваёй “тутэйшасці”, нашыя людзі так і не здолелі пераканаць сябе і сказаць “я расіянін” ці “я паляк”. Але з часам сапраўдная беларускасць праб’ецца праз любую “тутэйшасць”, перакананы Павел Станкевіч.
Пра тое, чаму нельга дзяліць беларусаў на “беларускіх” і “польскіх”, чаму часам важна адчуць сябе меншасцю і як беларусаў выратавала іх “тутэйшасць”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Станкевічам.