- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цікавы падарожны рэпатраж утрымлівае часопіс “Слова” № 97 за 29.04.1931 г. Бачна, што найбольш за ўсё аўтара артыкула здзівіў будынак павятовага староства: “Які цудоўны будынак! Які замак! Які цуд тэхнкі”, але вось і завязалася размова с “тутэйшым” аб энергічнай працы староства: “…Добра то добра, але, пан, нам вельмі баліць. Вось ніхто пра нас не клапоціцца, бярэ і бярэ грошы, а на што? Да служачых (“ужэндніков”) было лепей”. З гэтых слоў даведаемся, пра стаўленне мясцовых людзей да ўлады. “А гэты сеймік-цыганы! Так нас ашукалі! Сцеражы Божа!”. Трапіў карэспандэнт у Браслаў у той час, калі каля будынка староства сабраўся вялікі натоўп людзей, на пытанне, што тут адбываецца, пачуў адказ: “А вось што - трэба ісці да Латвіі, зарабляць на хлеб, ідзем за парабкаў да латышоў, вось бярэм пропускі”.