Паўла Мажэйку пазбавілі перадач
2022-11-08 22:16
Журналісту працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай яшчэ на два месяцы — да 1 студзеня 2023 года, паведамляе „Наша Ніва”.Як стала вядома, Паўлу абмежавалі пасылкі і бандэролі, іх вага ўлічваецца ў агульнай вазе штомесячных перадач — 30 кілаграмаў, хоць вядома, што астатніх вязняў СІЗА турмы ў Гародні такія абмежаванні не тычацца. Таксама журналісту блакіруюць ліставанне: яму перадаюць лісты толькі ад сям’і, і яго лісты таксама даходзяць толькі родным.
Нагадаем,
Павел Мажэйка быў затрыманы і арыштаваны
30 жніўня ў Гародні. Цяпер ён знаходзіцца за кратамі ў СІЗА гарадзенскай турмы. За што — дакладна не вядома, адвакат знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.