- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Абшырная святліца. Направа ад публікі вокны ў сад, бліжэй да аркестра — стол; каля стала — лавы і табурэцікі, над сталом вісячая недарагая лямпа, на сцяне абразы. Налева — дзверы ў сенцы, бліжэй да аркестра — куфар. Напроці — сцяна і дзверы ў бакоўку (каморку); справа пры сцяне ад бакоўкі— ложак, засланы коўдрай, у галавах высока накладзена падушак; налева — у кутку — печ; на сцяне стрэльба, старасвецкі з гірамі гадзіннік і некалькі тандэтных малюнкаў. Час — асенні вечар перад Пакровамі. (Акт першы)