- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аднойчы здарыўся са мною выпадак, пра які доўгі час чамусьці нават успамінаць было сорамна. Было гэта ў ліпені. Я толькі што здаў сесію за першы курс інстытута і праз некалькі дзён павінен быў ехаць у сельгасатрад, у Крым, а пакуль сядзеў у сваёй вёсцы і нудзіўся. Не ведаючы, куды сябе прыткнуць, я ці чытаў, ці ўключаў сярод белага дня тэлевізар, ці проста сноўдаўся па двары, пакурваючы, — і, далі-бог, не таму, што ў Мінску зрабіўся нейкім лодырам. У першы ж дзень я спрабаваў быў падступіцца да чаго-небудзь, хацеў перасыпаць стары плот, паднавіць паўразбураны куратнік, але ўсё аказалася такім спарахнелым, што відаць было — пацягні адно, паваліцца другое. Тут трэба было капітальнае абнаўленне, новыя шулы, жэрдкі, дошкі, трэба быў час — месяц, а то і болей, каб хоць трохі давесці ўсё да ладу, а інакш і зусім не брацца. (фрагмент)