be
pdf

Першае чытаньне

Цйотка
для дзетак беларусаў

Факоімільнае выданне першай кнігі для дзяцей на беларускай мове. Кніга была выдадзена ў Пецярбурзе ў 1906 годзе паэтэсай-рэвалюцыянеркай, асветніцай і вучонай Элаізай Пашкевіч (Цёткай). Сярод дарэвалюцыйных пісьменнікаў Беларусі адно з пачэсных месц па праву належыць Цётцы (сапраўднае прозвішча Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч). Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветніца, рэдактар, публіцыст, настаўніца, артыстка, медыцынскі работнік — усё гэта ўвасабляла ў сабе яркая, самабытная асоба Цёткі. Веды, набытыя ў семінарскім вучылішчы, вопыт вясковай настаўніцы, педагагічны і літаратурны талент, любоў да роднай зямлі дапамаглі ёй стварыць кніжку «Першае чытанне для дзетак беларусаў», якая была надрукавана ў 1906 годзе. У ёй вершы, навелы-замалёўкі, вучэбны матэрыял, а таксама народныя казкі, прыказкі, прымаўкі, прыпеўкі, загадкі. Упершыню свой псеўданім — Цётка — Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч выкарыстала іменна ў гэтай кніжцы. Цяпер маленькі чытач мае магчымасць атрымаць факсімільнае выданне «Першага чытання для дзетак беларусаў».

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ
  • Месца выхаду: Пецярбург/Мінск
  • Дата выхаду: 1990
  • Выдавец: Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ
  • Памеры: 32 с.
  • ISBN: 5-7880-0520-5
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Дзіцячая літаратура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4973, EEDC — 2341
  • Дадатковая даведка: Факсімільнае выданне
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org