Першы нумар «Дзеяслова» за 2023 год
2023-02-18 22:02
У рубрыцы “Дэбют” сваімі паэтычнымі радкамі чытачоў парадуюць творы Магдалены Раеўскай і Андрэя Чапялюка.
Цікавая проза ў
“Дзеяслове”. Гэта апавяданні і аповесці
Леаніда Дранько-Масюка, Уладзіміра Міхно, Віктара Варанца, Зміцера Вішнёва і Алеся Місуны.
Добра папрацавалі перакладчыкі, якія знаёмяць у часопісе з творамі шведкі Марыт Капла (пераклад Насты Лабады), украінцаў Уладзіміра Даніленкі (пераклад Андрэя Налівы), Вольгі Ляснюк, Міколы Мартынюка і Эліны Фармалюк (пераклад Сержука Сыса).
Адам Глобус надрукаваў шчырыя словы пра жывапісца
Леаніда Шчамялёва,
Сяргей Чыгрын знаёміць з эпісталярнай спадчынай Сяргея Новіка-Пеюна, друкуецца працяг
“Шматкроп’яў” Сяргея Ваганава.
Вольга Бабкова разважае пра Менск, які яна хоча бачыць сёння, а
Васіль Аўраменка – пра жыццё і творчасць
Анатоля Сыса. На пытанні анкеты “Дзеяслова” адказвае паэтка
Людміла Хейдарава.
Беларускае Радыё Рацыя