be
epub

Пісьмо

Федарэнка Андрэй
Апавяданне

Перад тым як выйсці на галоўную вуліцу, што вяла за горад, узводу быў дадзены загад спыніцца. Малады высокі лейтэнант у акуратным шынялі, перацягнутым рамянямі, з сумкаю на баку, адступіў амаль да сярэдзіны вулачкі, на якой спыніўся ўзвод, і пільным паглядам абвёў сваіх падначаленых, нібы збіраўся палічыць іх. Гэта былі зусім маладыя салдаты — усе з аднаго прызыву, — якія праслужылі толькі чатыры месяцы. Стаяла мяккая, адліжная раніца — бадай, першая больш-менш цёплая раніца за ўвесь люты. Гурбы снегу паўз дарогу за адну ноч пацямнелі, зрабіліся рыхлымі, снег раставаў, і пахла вясной. У тым канцы вулачкі, адкуль толькі што ішлі салдаты, вісеў рэдкі туман — пэўна, з-за таго, што раставаў снег. На гэтай жа вулачцы, зусім блізка адсюль, размяшчалася і вайсковая часць, толькі цяпер варотаў з зоркамі не было відаць за туманам. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Федарэнка Андрэй
  • Дата выхаду: 1990
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1990 by Андрэй Федарэнка, © 2020 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Андрэй Федарэнка, Гісторыя хваробы: Ановесць, апавяданні — Мінск: Мастацкая літаратура, 1990, Першая кніга празаіка.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org