- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што год наступны нам рыхтуе? Апошнія выступы і сустрэчы Лукашэнкі патанулі ў атмасферы пераднавагодняй эйфарыі. Стомленае насельніцтва, заплюшчыўшы вочы, кінулася ў вір святочнай мітусні. Прывід фінансавай крызы мала каго хвалюе. Ніякай цвярозай ацэнкі сітуацыі пакуль не чуваць. Контркрызавых захадаў ніхто не робіць. Улада і бізнес цягнуцца ў хвасце падзей, спадзяючыся на Захад, не расейскія крэдыты, на нейкае дзіва, якое мусіць не толькі ўратаваць, але і ўзняць на нейкі недасяжны ўзровень. Па-савецку аптымістычна гучыць назва інтэрв’ю (“Галоўнае - эканоміка і стабільнасць”) з намеснікам старшыні гарвыканкаму В. Дарожкіным, апублікаванае ў раённай газеце “ Жыццё Прыдзвіння” за 24 снежня. Сыходзічы з падзагалоўка (“...у сувязі з вядомымі крызіснымі з’явамі сытуацыя...патрабуе прыняцця эфектыўных мер па іх мінімізацыі”) заступнік старшыні разумее ўсю складанасць сытуацыі, якая склалася ў раёне і мусіць ведаць шляхі яе пераадолення. Абвастрылася праблема рэалізацыі прадукцыі, але кіраўніцтва прадпрыемстваў ведае, што трэба зніжаць запасы на складах і змагацца з дэбітарскай запазычанасцю.