- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Праграма адраджэння". Праграма адраджэння і развіцця вёскі будзе рэалізоўвацца і надалей, а кантроль за яе выкананнем будзе ўзмоцнены—заявіў 9 студзеня Лукашэнка. Трэба навесці ўсюды ідэальны парадак. Катэгарычна забараніць вывозіць у лясы смецце і хлам. Больш за 70 гадоў нішчылі фізічна вёску і селянства за Саветамі, заяўляючы, што ідзе планамернае адраджэнне і развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці. Спачатку, каб цалкам падпарадкаваць селяніна сваёй волі, бальшавічкі з хутароў прымусілі сялянаў перасяліцца ці то ў вёскі, ці то ў ГУЛаг, ці то адразу ў Курапаты, на смерць. Затым дралі з іх у калгасах тры скуры, каб хоць неяк пракарміць горад. Упершыню наеліся ад пуза толькі гадам к шасцідзесятым-семідзесятым. Працэс татальнага спойвання вёскі пачаўся, мабыць, у гэты ж перыяд. 13 літраў чыстага спірту дасягнула ў 2008 годзе мяжа спажывання алкаголю на душу насельніцтва( з улікам немаўлятак). І ў той час, калі пара біць у званы і ратаваць нацыю, Лукашэнка заяўляе пра спыненне барацьбы з алкагалізмам. Бо яна пацярпела поўнае фіяска. Затое працягваецца “ адраджэнне вёскі”, а мо лепей сказаць прыцягваецца за вушы самой дзяржавай, бо сяляне пры гэтым у астоўнай сваёй масе не турбуюцца, прызвычаіўшыся атрымоўваць ад існае ўлады своесаблівую кампенсацыю за гады сталінскага ці хрушчоўскага здзеку.