- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці можа так быць? Пасля таго як адносіны з Захадам нармалізаваліся, Лукашэнка яшчэ больш пачаў нагадваць Кашпіроўскага часоў пераходу ад “савецкага застою” да “расейскага расцвету”. Ці ні ў кожным сваім выступе ён абавязкова звяртае ўвагу нашага даверлівага электарату на той факт, што крызіс нам навязалі. Ён замбуе насельніцтва, а з дазволу еўрапейскіх інтэгратараў і Еўропу, як самы сапраўдны экстрасэнс. І нямалая частка грамадзянаў яму шчыра верыць. Жылі мы сабе жылі, нікога крывым бокам не чапалі ды вось нядобрыя фінансавыя амерыканскія махляры так замахляваліся, што папсавалі нам такія станоўчыя паказчыкі дасканалага беларускага супер-пупер эканамічнага дзіва. Перасталі купляць нашыя самыя якасныя ў свеце тавары і расейцаў да таго ж змусілі, а так у нас усё добра, толькі адна праблема: як прадаць са складоў вырабленую прадукцыю за мяжу танней, чым сваім грамадзянам? На вялікі жаль, праблемаў у нас куды больш, чым тая драбяза, якую агучвае ўлада. Не стану кранацца эканамічных, бо яны насамрэч усё ж такі з’яўляюцца другаснымі, ды пра іх ужо дастаткова напісана прафесійнымі незалежнымі экспертамі.