- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сярод шматлікіх палітычных і вайсковых падзей на Русі другой паловы ХІ – першай паловы ХІІ ст. на старонках летапісаў не сутракаецца больш маштабнай, чым паход кааліцыі Яраславічаў на Полацкіх Ізяславічаў/Рагвалодавічаў у 1127 г. і пазнейшая высылка полацкіх князёў у Візантыю ў 1129 годзе. Большасць гісторыкаў, якія звярталі сваю ўвагу на полацкія падзеі 1127–1131 гг., аб’ядноўвае адна прынцыповая асаблівасць: высновы пра прычыны паходу на Полацк і ссылкі полацкіх князёў у Візантыю яны будуюць на літаральным разуменні апавяданняў летапісцаў. Галоўнай прычынай геапалітычнай гульні кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча і , як вынік, вайны супраць Полацкай зямлі была эканамічная.