- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За шклом невялікай і невысокай кніжнай шафы партрэт малодшай дачкі. Ён з’явіўся на гэтым месцы пасля таго, як Святлану пахавалі на тутэйшых могілках. Маладая яна была, зусім маладая, ёй пайшоў усяго трыццаць восьмы гадочак. Ёй бы жыць ды жыць, але Святлана, выйшаўшы другі раз замуж і нарадзіўшы аднаго за другім двух хлопчыкаў, нечакана захварэла. Надзя не думала і не гадала, што хвароба яе цяжкая, непапраўная. Але ўсё аказалася менавіта так.