be
pdf

Поўна хата экспанатаў

Кандрацюк Ганна
Слоўнік старых прадметаў Белавежскай пушчы

Слоўнік – энцыклапедыя – альбом “Поўна хата экспанатаў” задумана як своеасаблівы падручнік для навучання беларускай мовы ў польскіх школах. Кніга з посьпехам можа быць таксама падручнікам для навучання польскай мовы ў беларускіх школах. Але, найперш – гэта спроба сабраць і захаваць інфармацыю пра матэрыяльную спадчыну жыхароў прыпушчанскіх вёсак Падляшша. Каляровыя ілюстрацыі і простае, вельмі даходлівае тлумачэнне да чаго служыць тая ці іншая прылада, з якіх частак складаецца і як называецца па-польску, беларуску і ў мясцовай гаворцы робяць кнігу вельмі цікавай і карыснай не толькі дзецям, але і дарослым. У сучасным высокатэхналагічным свеце простыя рэчы, якімі карысталі нашы продкі, становяцца дзівам, якое часам цяжка зразумець. Калаўотак, кросны, маслабойка – рэчы, якія выйшлі з ужытку, пабачыць іх можна толькі ў музеях, ды дзе-нідзе на вышках старых хат. Кніжка стала такім “музеям”, які кожны можа мець у сваёй хаце, на кніжнай паліцы. Адрасуецца вучням, настаўнікам, турыстам, ды наогул людзям, цікавым свету і тым, каму блізка спадчына продкаў (у тым ліку матэрыяльная). (Н.Г.)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Towarzystwo Ochrony Krajobrazu
  • Месца выхаду: Нараўка
  • Дата выхаду: 2008
  • Выдавец: Towarzystwo Ochrony Krajobrazu
  • Катэгорыя: Этнаграфія, Гісторыя, Культура
  • Copyright: © 2008 by Ганна Кандрацюк; Towarzystwo Ochrony Krajobrazu
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2101
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org