- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёмы том збору твораў клясыка беларускай рэалістычнай прозы Васіля Быкава прапануецца ўвазе чытачоў у межах сумеснага праекту Грамадзкага Аб’яднаньня Саюз беларускіх пісьменьнікаў ды Грамадзянскай ініцыятывы - Агульнанацыянальнага руху “Воля народа”. Задуму выдаць васьмітомны збор твораў меў яшчэ сам Васіль Быкаў пры жыцьці. Выконваючы волю пісьменьніка, яго кале родныя і неабыякавыя да яго творчасьці людзі пастанаілі выдаць чатырнаццацітомны збор втораў аўтара, ў які акрамя ўлясна твораў ўвайшлі таксама і лісты ды архіўныя дакумэнты зьвязаныя з імем Быкава. У гэтым томе зьмешчаныя апавяданьні аўтара ад пачатку творчасьці да 70-х гадоў. Менавіта гэтыя невялікія апавяданьні былі найлепш успрынятыя чытачом, якія не са штабу савецкай арміі ведаў, што такое вайна. Рэалістычнасьць, зь якой пісаў Быкаў, не падабалася партыйнаму кіраўніцтву і былым сталінскім прыслужнікам, якія хацелі бачыць вану толькі як вялікую перамогу “правадыра народаў”. Аднак не ён перамог, а перамог звычайны чалавек са сваімі слабасьцямі і сумневамі. Раньні Быкаў, яшчэ не зьяўляецца антаганістам тагачаснай уладзе, але праз сваю сьмеласьць і праўдзівасьць твораў міма волі стаўся ворагам “закасьцянелага ладу”. (З.К.)