be
epub

Пра аднаго пісьменніка

Федарэнка Андрэй
Аповесьць

Ён прыехаў у вёску дзённым аўтобусам, вылез апошні, трымаючыся за дзверы, — грузны, успацелы, замучаны дарогаю і перажываннямі, — і стаў там, дзе злез, каля самага аўтобуса, аддыхваючыся, апіраючыся на кіёк, апусціўшы ў прыдарожны пыл каля ног новую сумку. Стаяў прыгорблены, лысы, у акулярах, у белых пакамечаных штанах, у белай шырокай тэнісцы, нідзе нават не крануты загарам, быццам першы раз за лета выбраўся на сонца, і было, відаць, у яго выглядзе і ў паставе нешта бездапаможнае, жаласлівае, бо адзін з пасажыраў, што ехалі разам з ім і якіх ён нікога не пазнаў, мужчына ў трыко і з вядром у руцэ, ужо адышоўшы, раптам вярнуўся і спытаў, ці не трэба памагчы. Ён адказаў — не, не трэба, і падумаў, што ён не намнога старэйшы за гэтага мужчыну. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Федарэнка Андрэй
  • Дата выхаду: 2012
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2012 by Андрэй Федарэнка, © 2020 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org