- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міхал Андрасюк — пісьменьнік, журналіст, дзяяч беларускай меншасьці ў Польшчы, сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” і ганаровы сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Нарадзіўся пры самай польска беларускай мяжы ў вёсцы Войнаўка. Жыве на стала ў мястэчку Гайнаўка пры белавескай пушчы. Дэбютаваў як пэўна і большасць беларускіх літаратараў на Беласточчыне на старонках тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва. Працуе таксама журналістам у Беларускім Радыё Рацыя. Шырэйшай публіцы ў Беларусі Міхал Андрасюк асацыюецца перадусім як лаўрэат другога месца ў леташняй літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. На Падляшшы ў 2011 годзе быў таксама адзначаны літаратурнай прэміяй прэзідэнта горада Беласток Імя Веслава Казанэцкага. Піша па-польску і па-беларуску. У размове са Зьмітром Косьціным адкажа між іншым на пытаньне ці больш лічыць сябе польскім ці беларускім пісьменьнікам? Будзе таксама і пра іншае...