- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міхал Андрасюк — пісьменьнік, журналіст, дзяяч беларускай меншасьці ў Польшчы, сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” і ганаровы сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Нарадзіўся пры самай польска беларускай мяжы ў вёсцы Войнаўка. Дэбютаваў як пэўна і большасць беларускіх літаратараў на Беласточчыне на старонках тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва. Піша па-польску і па-беларуску. У размове са Зьмітром Косьціным адкажа між іншым на пытаньне ці больш лічыць сябе польскім ці беларускім пісьменьнікам? Будзе таксама і пра іншае...