- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
30 лістапада Вярхоўны суд Беларусі вынес прысуд па справе віцебскіх тэрарыстаў Дзьмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Намесьнік Генеральнага пракурора Аляксей Стук папрасіў пакараць Кавалёва і Канавалава выключнай мерай. Дзяржабвінаваўца палічыў віну абвінавачаных даказанай цалкам. Каля 50 тысячаў карыстальнікаў інтэрнэту падпісалі петыцыю за тое, каб не караць сьмерцю падазраваных у выбухах. У залю суда не пусьцілі фота- і відэажурналістаў. Прысуд на 114 старонках будзе зачытаны цалкам. Пра гэта папрасілі пацярпелыя па справе.