- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) выказвае сур'ёзную заклапочанасьць з нагоды сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, асабліва ў кантэксьце прэзідэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 г., пасьля якіх АМАПам жорстка разагнаная дэманстрацыя пратэсту супраць несправядлівага правядзеньня выбараў. Кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў быў жорстка зьбіты па дарозе на акцыю пратэсту і адвезены ў шпіталь, дзе яму быў пастаўлены дыягназ чэрапна мазгавая траўма. Паводле паведамленьняў, ён быў падняты з бальнічнага ложку ўначы і вынесены асобамі ў цыві льным адзеньні. 20 сьнежня а 2 й гадзіне ночы, міліцыя ўварвалася ў кватэру лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі і затрыма  ла яго.