- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускі гісторык з Польшчы, дасьледчык праваслаўя, прафэсар Антон Мірановіч доўгія гады вывучае беларускую гісторыю праз прызму праваслаўя і яго ўплыву на кшталтаваньне беларускасьці. Праваслаўная Беларусь – агульны збор артыкулаў, працаў і выступаў на розных канфэрэнцыях прысьвечаных гісторыі рэлігіі. Аўтар прапануе сваё бачаньне на месца праваслаўя ў беларускай гісторыі, лічачы яе стрыжнем беларускай нацыянальнай сьвядомасьці. Сапраўды з аўтарам можна пагадзіцца ў асаблівай ролі візантыйска-славянскай традыцыі ў гісторыі і культуры Беларусі. Аднак аўтару нажаль не ўдалося перакрочыць рэлігійныя бар’еры і выйсьці насустрач, каб рэальна зірнуць на праблемы суіснаваньня і ўплыву хрысьціянскіх канфесіяў на сьвядомасныя працэсы беларускага народу. Пазыцыя аўтара выкладзеная ў выданьні будзе цікавая з розных пунктаў гледжаньня, як крыніца інфармацыі ды як падмурак для дыскусіі аб месцы паасобных канфесіяў на разьвіцьцё беларускага народу. (З.К.)