- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Грамадзяне Беларусі, незалежна ад полу, расы, мовы, нацыянальнасці, пасады, сацыяльнага статусу, месца жыхарства, рэлігійнай прыналежнасці ды іншых аб-ставінаў, маюць права на ахову здароўя. Гэтае права гарантуецца Канстытуцыяй (арт. 45), а таксама законам “Аб ахове здароўя” (арт. 5). Паводле ўсё таго ж 5-га артыкула закона “Аб ахове здароўя” права на ахову зда-роўя забяспечваецца аховай навакольнага асяроддзя, стварэньнем спрыяльных умоваў для працы, побыту, адпачынку, гігіенічным выхаваннем і навучаннем гра-мадзянаў вытворчасцю і рэалізацыяй якасных прадуктаў харчавання, стварэннем умоваў для заняткаў фізічнай культурай і спортам, а таксама прадастаўленнем насельніцтву даступнай медыцынскай дапамогі, у тым ліку і бясплатнага лячэння ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя.