Праз тыдзень - 17 лістапада - стане вядомы пераможца XI сезону прэміі імя Ежы Гедройця!
2022-11-10 19:50
Сёлета на ўзнагароду прэтэндуюць наступныя аўтары.
Сяргей Абламейка. Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая. - Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2021
Вольга Гапеева. Самота, што жыла ў пакоі насупраць. Мінск, “Галіяфы”, 2021
Валеры Гапееў. Жэнька, каралева мышак. Мінск, “Кнігазбор”, 2021
Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі. Мінск, “Галіяфы”, 2021
Ганна Севярынец. Мая школа. Мінск, “Лімарыус”, 2021
Прэмія імя Ежы Гедройця - найважнейшая незалежная літаратурная ўзнагарода Беларусі, якая ўручаецца 11 год запар і адыгрывае значную ролю ў жыцці культурніцкай супольнасці.