Прэмію Ежы Гедройця ўручылі Сяргею Абламейку за кнігу зь «Бібліятэкі Свабоды»
2022-11-17 20:35
Пераможцам стала кніга «Бібліятэкі Свабоды» аўтарства Сяргея Абламейкі — Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга першая. — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2021.
У кароткім сьпісе былі шэсьць кніг.
Другую прэмію атрымала
Вольга Гапеева за кнігу «Самота, што жыла ў пакоі насупраць. Менск, «Галіяфы», 2021
Трэцюю прэмію атрымаў
Валеры Гапееў за кнігу «Жэнька, каралева мышак». Менск, «Кнігазбор», 2021
Іншыя кнігі кароткага сьпісу:
Максім Клімковіч. Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі. Менск, «Галіяфы», 2021
У складзе журы прэміі Гедройця сёлета працавалі: літаратуразнаўца Ўльляна Верына; крытык, літаратар Сяргей Дубавец; пісьменьніца Ева Вежнавец; паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч; крытык, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.
Ляўрэатамі прэміі імя Ежы Гедройця ў папярэднія гады станавіліся аўтары кніг сэрыі Бібліятэка Радыё Свабода Зьміцер Бартосік («Быў у пана верабейка гаварушчы») і Сяргей Дубавец ( «Тантамарэскі»).
Прэмія Гедройця — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод ад 2012 году за найлепшую кнігу прозы, што выйшла ў папярэднім годзе на беларускай мове.