- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Палітычны зняволены, сябра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка працягвае знаходзіцца ў медычнай частцы калоніі №19 у Магілёве. Па словах яго жонкі Алены Каваленкі, у медчастку ён трапіў са штрафнога ізалятару. Але пасля пераводу з ШЫЗА яго яшчэ 7 сутак трымалі ў памяшканні камернага тыпу на тэрыторыі медчасткі. Пра гэта палітзняволены піша ў сваім лісце да жонкі. Таксама з ім у калоніі сустрэўся адвакат. Хаця пра дакладны дыягназ мужа Алена Каваленка не ведае.