- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Народны паэт Беларусі, прафэсар Белдзяржунівэрсытэту, аўтар больш як васьмідзесяці кніг паэзіі, публіцыстыкі, літаратуразнаўчых прац і перакладаў, былы старшыня камісіі па адукацыі, культуры і захаваньні гістарычнай спадчыны ў Вярхоўным Савеце XII скліканьня, стваральнік Рэспубліканскага таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны прымае віншаваньні ад родных, сяброў і тысячаў прыхільнікаў ягонай творчасьці. Дзяржаўныя структуры і мэдыі, за выняткам літаратурных часопісаў «Полымя» і «Маладосьць», гэту дату ў жыцьцяпісе аднаго з двух апошніх народных паэтаў Беларусі не заўважылі, паведамляе «Радыё Свабода»