be
pdf

Прэзумпцыя 14

Гарадзенскі праваабарончы інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

Гарадзенскія гісторыкі, заклапочаныя лёсам двух гістарычных будынкаў, накіравалі ліст у пракуратуру. Сітуацыя з аховай помнікаў палепшылася за апошнія гады, але перыядычна ўзнікаюць сітуацыі, якія прыцягваюць да сябе ўвагу. Кажа гісторык Андрэй Вашкевіч: -- Іншы будынак у такім стане, можна было б праігнараваць, але Лямус – самы стары драўляны будынак на тэрыторыі Беларусі, так афіцыйна лічыцца, 17 стагоддзе. На сённяшні дзень там фактычна няма ніяках мераў па яго ахове, супрацьпажарнай, у першую чаргу. Ён абкладзены драўлянымі дошкамі і ўжо бачна, што ў яго пачаліся праблемы канструкцыйнага характару. Другі будынак – дом доктара Тальгейма. З ім увогуле парадаксальная сітуацыя. У 2007 годзе адбыўся рамонт гэтага будынка, тады былі знішчаны ўсе драўляныя дэталі. А ў 2009 годзе быў надрукаваны збор помнікаў гісторыка-культурных каштоўнасцяў РБ, аказалася, што ў апісанне будынкаў, уключаны ўсе гэтыя архітэктурныя дэталі. У 2007 будынак дэталяў не мае, а ў 2009 выдаецца кніжка нават з фатаздымкам!

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Прэзумпцыя
  • Дата выхаду: 2012-03
  • Copyright: © 2012 by Прэзумпцыя
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org