be
pdf

Pro Nobis 10

першая экалагічная газэта

Чуткі і кодэкс Хутка настаўнікі будуць працаваць ня больш за 24 гадзіны ў тыдзень. Аплочва­емы адпачынак зменшыцца ўдвая. Такія чуткі настойліва вандруюць па настаўніцкіх пакоях ды кабінетах школ гарадзеншчыны. Тым часам, гарадзенскія чы­ноўнікі не даюць дакладных ка­ментароў. - Крыніцай такіх размоваў можа быць новы Працоўны ко­дэкс. Ён знаходзіцца ў распра­цоўцы і прыняты будзе яшчэ не хутка, - тлумачыць спецыяліст гаркама прафсаюзаў працаўні­коў адукацыі і навукі Горадні На­талля Карэўская. Міністар працы і сацыяль­най аховы Рэспублікі Беларусь Уладзімір Патупчык 4 траўня паведаміў, што законапраект аб занясенні паправак у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь можа ўступіць у сілу ўжо з 1 студзеня 2008 года. Распаўсюду чутак маглі спры­яць факты нечаканых рашэнняў адміністрацыі некаторых школ. Так, у с/ш № 27 скарацілі коль­касць аплочваемых замен. Калі ў Вашай школе прынятыя неправамерныя, на Ваш погляд, рашэнні, просім дасылаць sms на нумар (+375)297812098. Рэдакцыя Pro Nobis паведаміць аб Вашых сітуацыях адпаведным службам і будзе шукаць праўду.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Pro Nobis
Выдаўцы і выдавецтвы: Валько Віктар
  • Месца выхаду: Горадня
  • Дата выхаду: 2007-05
  • Рэдактар: Валько Віктар
  • Выдавец: Валько Віктар
  • Copyright: © 2007 by Pro Nobis
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Вашыя артыкулы вы можаце дасылаць на Email: ProNobis2004@mail.ru; Наклад 50 асобнікаў; Надрукаваны на абсталяванні выдаўца; Адрас рэдакцыі: Беоаставіцкі р-н, в. Пархімаўцы Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org