- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кастусь Кірэенка для дзяцей і юнацтва піша шмат і цікава. Яго вершы і паэмы вучаць дзяцей любіць Радзіму, паважаць чалавека працы, адкрываюць дзівосны свет навакольнай рэчаіснасці, захопліваюць рамантыкай подзвігу, выхоўваюць актыўна-творчае стаўленне да жыцця. Аб гэтым гаворыцца на асобных старонках паэм «Алёнчына школа», «Зялёнае рэха», «Урачыстая песня» і ў вершах «Караблі», «Конь Даватара», «Зіма ў лесе», «Даліна чабору», «Дарога бацькоў» і інш., якія змешчаны ў зборніку «Прысяга». Яго з вялікай цікавасцю прачытаюць вучні сярэдняга і старэйшага ўзростаў.