«Прытулак смутных птахаў і непатрэбных гадаў». Што пісаў пра Крэўскі замак турыст у 19 стагоддзі
2022-02-03 12:43
У 1817 годзе нехта пад ініцыяламі W.F.K. у “Tygodnik Wileński” падзяліўся з чытачамі сваімі ўражаннямі аб наведванні Крэўскага замка, а таксама зрабіў кароткі экскурс у яго гісторыю. Гэта першая вядомая вандроўная нататка з Крэва.У публікацыі аўтар пераказвае агульнавядомыя падзеі з гісторыі Крэва, пра якія ён вычытаў у хроніцы Стрыйкоўскага. Тут і супрацьстаянне Ягайлы з Кейстутам, і забойства апошняга ў Крэўскім замку, і ўцёкі адтуль яго сына Вітаўта.
Ва ўласцівым для эпохі Рамантызму ўзнёслым стылі W.F.K. перадае свае асабістыя думкі і пачуцці, якія авалодалі ім пры наведванні старажытнага помніка. “За мілі чатыры ад павятовага горада Ашмяны (1 літоўская міля ў ХVІІІ-ХІХ ст. адпавядала 7, 289 расійскім вёрстам (7,777 км – рэд.), у даліне паміж гор узносяцца руіны старога Крэўскага замка. Колішняе месца гонару, славалюбства, забойстваў, людскіх мук, а цяпер – прытулак смутных птахаў і непатрэбных гадаў. Мне падабаецца назіраць за падобнымі рэчамі. Уяўленне запаўняецца самой старажытнасцю. У пануючай над мясцовасцю змрочнай цішыні, пад тужлівы і перарывісты птушыны енк ды свіст вятроў, якія прадзіраюцца скрозь руіны, што параслі мохам і пустазеллем, чалавека выносіць са стану рэчаіснасці, кідае ў бездань даўніны. І здаецца, што паўстаюць цені волатаў, якія або ўладараць лёсам падуладных ім людзей, або стогнуць у ланцугах ад свайго глупства, зайздрасці, ганарлівасці. Або канаюць ад рукі забойцы. Завяршаючы гэтае сумнае адступленне, я плачу… О, людзі! У што ператвараецца ваша веліч у незваротным цячэнні часу? Vanitas vanitatis et omnia vanitas (Пустая марнасць, усё марнасць – рэд.)”.
У якім стане быў замак
падчас візіту турыста...