Прыём заявак на конкурс “Экслібрыс” імя Анатоля Клышкі
2025-03-12 21:27
Штогадовы літаратурны конкурс “Экслібрыс”, якія арганізуе Міжнародны саюз пісьменнікаў, сёлета прымеркаваны да 90-годдзя Анатоля Клышкі, пісьменніка, перакладчыка і педагога, аўтара славутага “Буквара”, які быў першай кнігай для некалькіх пакаленняў беларусаў.
Конкурс прысвечаны дзіцячай літаратуры ва ўсіх яе відах і жанрах. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца творы для дзяцей усіх узростаў, як празаічныя так і паэтычныя.
Сёлетні конкурс асаблівы тым, што ўзрост удзельнікаў не абмежаваны. Пераможцы конкурсу рукапісаў “Экслібрыс” атрымаюць магчымасць выдаць кнігу.
Дэдлайн падачы твораў — 1 кастрычніка 2025 году