Прызналі «экстрэмісцкімі» адразу 12 кніг па гісторыі: Тарас, Дзеружынскі, Лыч, Сувораў…
2023-01-14 12:03
Суд Цэнтральнага раёна Мінска 9 студзеня прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» адразу 12 кніг, сярод якіх некалькі вядомых і папулярных.«Экстрэмісцкімі», з пункту гледжання рэжыму Лукашэнкі, цяпер з'яўляюцца такія выданні:
Анатоль Тарас. «Беларусь превыше всего!: (О национальной беларуской идее)»;
Уладзімір Бешанаў. «Год 1942 — учебный»;
Вадзім Дзеружынскі. «Забытая Беларусь»;
«Запiсы таварыства аматараў беларускай гiсторыi iмя Вацлава Ластоўскага. Выклiкi «рускага свету» i Беларусь. Выпуск 6», пад рэдакцыяй Анатоля Тараса;
Сяргей Захарэвіч. «Большая кровь: Как СССР победил в войне 1941 — 1945 гг.»;
Леанід Лыч. «Нацыянальна-культурнае жыццё на Беларусi ў часы вайны (1941 — 1944 гг.)»;
Анатоль Тарас. «Постсоветский транзит: между демократией и диктатурой: Сборник статей»;
«Праблемы гуманiтарнай бяспекi Беларусi: Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыi»;
Віктар Сувораў. «Тень Победы»;
Анатоль Тарас. «Страницы прошлого: статьи по истории Беларуси»;
«Трансфармацыi ментальнасцi беларусаў у XXІ ст. Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыi»;
Алег Усачоў. «Кто, как и зачем убил Вильгельма Кубе».
Раней атрымалі такі статус манаграфія Святланы Казловай «Аграрная палітыка нацыстаў у Заходняй Беларусі», ілюстраванае выданне «Айчына» і іншыя выданні.
У некалькі разоў згаданага ў спісе Анатоля Тараса раней былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» кнігі «Краткий курс истории Беларуси IX — XXI вв» і «Беларусь на распутье».